Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!
У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!

У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.
1 верасьня Малады Фронт чарговы раз распачынае агульнанацыянальную акцыю "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!" па збору кніжак на роднай мове для дзіцячых дамоў. Асноўная мэта кампаніі - даць магчымасьць маладому пакаленьню беларусаў вывучаць гісторыю, знаёміцца з творамі айчыннай і сусьветнай літаратуры, з набыткамі айчынай і замежнай культуры пры дапамозе кніжак менавіта на беларускай мове. На вялікі жаль камплектацыя бібліятэк такіх устаноў па ранейшаму праводзіцца не на карысьць роднай мове. Выхаваць жа сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы можна толькі абапіраючыся на нацыянальныя каштоўнасьці і традыцыі. Зьвяртаемся да усіх неабыякавых грамадзян па дапамогу і спадзяемся, што дзякуючы нашым агульным намаганьням у беларускага маладога пакаленьня зьявіцца шанец не застацца бяз роднай мовы.
Вэлком: +375 44 7038818
МТС: +375 29 7530142
Белсел: +375 25 9758007
e-mail: mfsaligorsk@gmail.com
skype: ljoksa
ICQ: 564022681

Паведамі пра акцыю фрэндам
Акрамя сайту, прысьвечанага акцыі "Беларускую кнігу - дзецям!", інфармацыю пра моладзевую ініцыятыву можна знайсьці ў адмыслова створаных суполках папулярных у Беларусі сацыяльных сетак. Кожны жадаючы зможа там знайсьці інфармацыю аб тым, як практычна можна перадаць кніжкі арганізатарам альбо аказаць іншую форму дапамогу.
Генадзь Бураўкін перадаў кнігі на беларускай мове для дзіцячых дамоў (фота)

Беларускі паэт Генадзь Бураўкін прыняў удзел у дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!" Нягледзячы на тое, што апошнім часам Генадзь Бураўкін мае праблемы са здароўем, народны паэт быў рады бачыць маладафронтаўцаў у гасьцях. "Размаўлялі пра ўсё: пра сучасную моладзь, Малады Фронт, пра месца моладзі ў будучыні. Было надзвычай цікава паслухаць аповяды пра пра савецкі час, тагачасных пісьменьнікаў беларускіх, як на іх ціснуў рэжым, як яны падпарадкоўваліся, бо час быў такі, як рызыкавалі, часам сям'ёю, жыцьцём..." - выказвае ўражаньні Юльян Місюкевіч.
ЛІДЗКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ НАВЕДАЛІ ДЗІЦЯЧЫ ДОМ ДЗЯТЛАВЕ (ФОТА)

У гэтую нядзелю актывісты Маладога Фронту і БХД, сябры Наваградзкае царквы "Новае пакаленьне", наведалі дзіцячы дамок сямейнага тыпу ў г. Дзятлава.

Дзеткі былі вельмі радыя гасьцям, што размаўлялі на беларукай мове. Яны вельмі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, зь вялікай радасьцю размалеўвалі кніжкі-размалеўкі на хрысьціянскія матывы, распавядалі аб Ісусе і родным краі. Зь вялікай увагай і зацікаўленасьцю слухалі казкі на беларускай мове, а таксама актыўна абмяркоўвалі іх.
АМЭРЫКАНЦЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА ДАБРАЧЫННАЙ КАМПАНІІ "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!" (ФОТА)

Амэрыканская амбасада ў Менску далучылася да кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"

Супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі перадалі маладафронтаўцам пакунак з кнігамі для дзіцячых інтэрнатаў, сярод якіх выданьні - "Памяць і сьвядомасьць" (Ян Павал ІІ), "Акцэнты Свабоды" (Юры Дракахруст), "Прыгоды ара ў Беларусі" (Аляксандар Лукашук), Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму, Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, Нарысы аб амэрыканскай літаратуры, гісторыі й інш.



сайт створаны пры падтрымцы САЛIГОРСК.org і BELMOV.org. Распрацоўка і дызайн ili4.