|
Менскія маладафронтаўцы наведалі дзіцячы дом і перадалі маленькім дзеткам мастацкія і хрысьціянскія кнігі на беларускай мове. У сьвяточныя Калядныя дні маладафронтаўцы працягваюць наведваць дзіцячыя дамы. У апошні дзень 2008-га году актывісты Маладога Фронту наведалі адзін зь Менскіх дзіцячых дамоў, куды перадалі падарункі і рэчы ахвяраваныя актывістамі дэмакратычнага руху Беларусі на маладафронтаўскім "Калядным Фэсьце". Маладафронтаўцы з Новалукомля на Каляды наведалі дзіцячы дом у гарадзкім пасёлку Язерышчы. |