КНІГІ ПЕРАДАДЗЕНЫ, АКЦЫЯ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Каля двух соцень беларускамоўных кніжак, сабраных у межах агульнанацыянальнай кампаніі "Беларускую кнігу-дзецям" салігорскімі маладафронтаўцамі, былі перададзены ў бібліятэку школы-інтэрната ў Чырвонай Слабадзе.

Нагадаем, што дабрачыннай акцыя была распачата Маладым Фронтам у верасьні 2008 году і арганізуецца трэці раз. Асноўная мэта - даць магчымасьць дзецям, якія засталіся без бацькоў, з маленства чытаць творы сусьветнай і беларускай літаратуры на роднай мове.


























Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4