|
Дабрачынны марафон завершыўся Арганізатары кампаніі "Беларускую кнігу-дзецям" паведамілі пра сканчэньне акцыі. Цягам некалькі месяцаў маладафронтаўцы зьбіралі літаратуру на роднай мову для выхаванцаў дзіцячых дамоў. -Акцыя мела скончыцца ў сьнежні, аднак, з-за тэхнічных магчымасьцяў мы здолелі справіцца толькі ў студзені. Праўда, гэта пазытыўны момант, бо асноўная праблема была ў перадачы кніжак непасрэдна дзецям. Мы назьбіралі вялікую колькасьць кніжак сёлета - больш за тысячу. Справа не ў лічбах, але гэта добры вынік. -гаворыць Хрысьціна Самойлава. Маладафронтаўцы перадалі кніжкі ў дзіцячыя дамы ў 4 вабласьцях, акцыя праходзіла ў двух дзесятках гарадоў. Актывісты арганізацыі адзначаюць цікавасьць людзей да падобных ініцыятываў і плянуюць надалей арганізоўваць адмысловыя кампаніі. Малады Фронт выказвае падзяку Арганізацыям: Рух "За Свабоду" ЗБС "Бацькаўшчына Сайтам naviny.by www.esoligorsk.net Радыёстанцыі "Радыё Рыцыя" Асобам Касі Камоцкай Юрасю Туровічу |
|
Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|
