
Як дапамагчы?
1. Магчыма ў вас, альбо вашых сяброў ці суседзяў засталіся дзіцячыя кніжкі на беларускай мове. Зьбіраеце гэтыя кнігі і тэлефануеце па нумарах (альбо лістуйце праз электронную пошту або скайп), пазначаных на сайце belkniha.org
2. Вы можаце купіць кніжкі ў краме альбо ахвяраваць пэўную колькасьць грошаў і мы набудзем іх самі.
3. Акрамя традыцыйных кніг вітаюцца ахвяраваньні ў выглядзе беларускамоўных дзіцячых аўдыёкніжак, а таксама відэа з мульцікамі або дзіцячымі фільмамі па-беларуску.
4. Вы можаце унесьці ахвяраваньні на наш уэб-кашалёк: гл.пазьней.
Парады для валянцёраў:
1. Ня варта чакаць звышактыўнасьці простых людзей.
2. Прыцягніце да акцыі сваіх знаёмых, аднаклясьнікаў і аднакурсьнікаў.
3. Паспрабуйце даць абвестку ў мясцовыя газэты.
4. Інфармацыйныя абвесткі пра акцыю ня трэба друкаваць тысячнымі накладамі. Некалькі дзясяткаў у грамадзкіх месцах (крамах, бібліятэкі, кінатэатры) цалкам дастаткова.
5. Рэклямуйце акцыю ў мясцовых інтэрнэт-супольнасьцях.
6. Зьвярніцеся па дапамогу да мясцовых фондаў, грамадзкіх арганізацыяў і рухаў.
7. Наведайце бібліятэкі (у тым ліку школьныя). Там могуць ахвяраваць некалькі дзесяткаў кніжак.
8. Зьвярніцеся ў мясцовы Касьцёл. Там могуць ахвяраваць беларускія кнігі хрысьціянскай тэматыцы.
9. Калі ёсьць пытаньні, дасылайце іх на паштовую скрыню: mfsaligork@gmail.com
|