Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!
У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!

У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.

“Беларускую кнігу – дзецям!”: сабрана болей за 1100 кніг на беларускай мове

“Малады Фронт” падводзіць вынікі традыцыйнай дабрачыннай кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”, што распачалася 1 верасьня й скончылася пасьля праваслаўных калядаў.


За гэты пэрыяд было сабрана болей за 1100 дзіцячых і падлеткавых кніг на беларускай мове ў наступных гарадах: Менск, Салігорск, Магілёў, Бяроза, Вілейка, Ліда, Бабруйск, Наваградак, Мазыр і Баранавічы. У Бабруйску й Вілейцы акцыю праводзілі супольна “Малады Фронт” і “Моладзь БНФ”.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Берасьце: аднесены кнігі ў дзіцячы дом

Берасьцейскія маладафронтаўцы парадвалі адзін зь дзіцячых дамоў берасьцейскай вобласьці плённымі вынікамі працы падчас кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям".


Дзіцячы дом, які наведалі актывісты МФ, нядаўна займеў свой статус зь мінулага - школа-інтэрнат. Са словаў намесьніка дырэктара пад скарачэньне патрапілі і настаўніцкі пэрсанал, і, нажаль, абнаўленьні кніжак ў бібліятэцы, таму шчодры падарунак у выглядзе 178 кніжак на беларускай мове, прыйшоўся больш чым да месца.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Тацьцяна Беланогая прасьпявала для дзяцей з дзіцячага дому

На стары Новы Год маладафронтаўцы разам з бард-сьпявачкаю Тацянай Беланогай павіншавалі дзетак зь інтэрнату.

Спадарыня Тацяна выканала некалькі сваіх песень, якія, трэба зазначыць, дзецям вельмі спадабаліся, а казачны герой - Санта Клаўс раздаваў падарункі.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Санта Клаўс у менскім дзіцячым доме (фота)

На выходных Санта Клаўс разам са сваімі сябрамі завітаў у адзін зь менскіх дзіцячых дамоў павіншаваць дзетак з праваслаўнымі Калядамі й, канешне, аддаць падарункі, сабраныя маладафронтаўцамі падчас дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям".


Дзеткі, якія маюць пэўныя праблемы ў разьвіцьці, былі рады вітаць казачнага госьця ў сябе й з задавальненьнем чыталі яму вершы й вадзілі карагоды. Санта арганізаваў конкурс малюнкаў на калядную тэматыку й, ня здолеўшы сярод разнастайных ялінак, сьняжынак і зорачак адабраць лепшую выяву, расчуліўся й аб'явіў пераможцамі ўсіх. Дзеткі атрымалі ў падарунак беларускія казкі, мяккія цацкі, размалёўкі, каляровыя алоўкі і шмат іншага.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Беларускія кніжкі на Каляды (фота)

Салігорскія маладафронтаўцы павіншавалі дзетак з салігорскага прыюту з надыходзячымі Калядамі і падарылі ім беларускамоўныя кніжкі.


Нагадаем, што цягам некалькі месяцаў па ўсёй краіне моладзь зьбірае беларускія кнігі і парадае іх у дзіцячыя дамы. Дабрачынная акцыя была запачаткавана ў Салігорску яшчэ ў 2006-м і зь цягам часу набыла агульнанацыянальны характар. Акцыю актыўна падтрымліваюць знакамітыя беларускія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, а таксама буйнейшыя прабеларускія арганізацыі.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Дзеда Мароза не пусьцілі да дзетак (фота)

У Вялейцы ў межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!" моладзевыя актывісты зьбіраліся наведаць дзіцячы дом. Але Дзеда Мароза й Сьнягурку з кніжкамі да дзетак не пусьцілі, і яны вырашылі віншаваць дзяцей на вуліцы.

Адміністрацыя дзіцячага дому нават адмовілася прыняць падарункі для дзяцей -- кніжкі, цацкі, цукеркі, матывуючы гэта тым, што неабходна адмысловая папера-дазвол. “Вы ніхто, у вас няма ніякай паперы, якая б вам дазваляла наведваньне дзяцей-сірот у нашым прытулку" -- пракаментавала намесьнік дырэктара.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Магілёў: маладафронтаўцы наведалі дзіцячыя дамы (фота)

Напярэдадні Новага Году магілёўскія маладафронтаўцы наведалі дзіцячыя дамы.


Актывісты "Маладога Фронту" аднесьлі кнігі на беларускай мове ў два гарадзкіх дзіцячых інтэрната. Кнігі былі сабраны ў межах традыцыйнай дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям".

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Бярозаўскія маладафронтаўцы наведалі дзіцячы дом (фота)

Сябры мясцовай філіі "Маладога Фронту" разам з актыўнай моладзю Бярозы і Белаазёрска правялі акцыю ў Бярозаўскім дзіцячым прытулку “Беларускую кнігу - дзіцячаму дому!”.


Маладыя людзі на працягу месяца зьбіралі кніжкі на беларускай мове. Па гарадку былі разьлепленыя рэклямныя плякаты й распаўсюджваліся каляндарыкі. Маладзёны сабралі амаль 100 кніжак і перадалі дзіцячаму прытулку. Але ня толькі кнігамі на беларускай мове парадавалі юнакі дзяцей з неблаганадзейных сямей. За сабраныя грошы маладафронтаўцы набылі цукерак, печыва й гарбаты.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Калядны фэст - 2009 (фота)

Прайшоў традыцыйны Калядны Фэст - сьвяточны канцэрт, прымеркаваны да Раства й Калядаў, асноўная мэта якога - сабраць падарункі для дзіцячых дамоў. Калядныя Фэсты праводзяцца "Маладым Фронтам" ужо трэці год у межах дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


Гэтым разам было вырашана зьмяніць фармат мерапрыемства - замест бардаўскіх сьпевакоў выступалі папулярныя гурты B:N, "Мутнае вока", "Рэха" и рэп-выступоўца Вінсэнт. Паслухаць улюбёнцаў прыйшло больш за сотню маладых людзей - некаторыя маладзёны нават не зьмяшчаліся ў залю й былі вымушаны слухаць канцэрт стоячы, што не перашкаджала ім атрымоўвываць асалоду ад музыкі й нават падтанцоўвываць:)

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Беларускамоўныя кнігі - дзеткам!

У гэтым месяцы актывісты менскага Маладога Фронту ў межах кампаніі “Беларускую кнігу дзецям!” пабывалі ў некалькіх дзіцячых дамах.

Маладафронтаўцы перадалі кнігі ў два інтэрнаты Менску і наведалі сямейны дзіцячы дом у менскім раёне.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Берасьце: Беларускую кнігу - дзецям!

Берасьце далучылася да дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


На вуліцах гораду зьяўляецца ўсё болей і болей плякатаў з заклікам перадаваць кнігі на беларускай мове, а маладафронтаўцы зьбіраюць дзясяткі кніг у неабыякавых людзей.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Кнігі сабраў кнігазбор

Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі кнігазбор” далучылася да кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям!”, ахвяраваўшы вялікі стос кніжак.


Падчас перадачы кніжак дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі даў некалькі парадаў маладафронтаўцам: “Кампанію ацэньваем цалкам пазытыўна. Трэба абеларушваць на цікавых прыкладах. Зьбіраеце пабольш гістарычных, экскурсных кніжак. Яны, звычайна, прыцягваюць увагу дзетак. Раю вам больш увагі надаць казкам. Асабліва сучасным, народныя – добра, але сучаснымі прасьцей зацікавіць, заінтрыгаваць. Таксама пазьбірайце дзіцячыя гульні, фільмы, мульцікі.”

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Зіма пачалася. Цёплая, бардаўская (фота)

На пачатку зімы ў межах кампаніі “Беларускую кнігу дзецям!” адбыўся дабрачынны канцэрт. Малады Фронт шчыра ўдзячны ўдзельнікам і слухачам. Цудоўна, што беларусы пішуць файныя якасныя песьні на роднай мове, разьвіваюць культуру і хочуць дапамагчы адчуць асалоду роднага слова дзеткам, што апынуліся ў складаных умовах.

Распачаў мерапрыемства бард Міхал Бараноўскі -- лаўрэат сёлетняй “Бардаўскай восені”, паэт, аўтар шматлікіх песень на вершы Караткевіча. Зь перашай жа песьні на тварах гледачоў як у люстэрку адбівалася эмацыйнасьць музыкі.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Генадзь Бураўкін перадаў кнігі на беларускай мове для дзіцячых дамоў (фота)

Беларускі паэт Генадзь Бураўкін прыняў удзел у дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


Нягледзячы на тое, што апошнім часам Генадзь Бураўкін мае праблемы са здароўем, народны паэт быў рады бачыць маладафронтаўцаў у гасьцях. "Размаўлялі пра ўсё: пра сучасную моладзь, Малады Фронт, пра месца моладзі ў будучыні. Было надзвычай цікава паслухаць аповяды пра пра савецкі час, тагачасных пісьменьнікаў беларускіх, як на іх ціснуў рэжым, як яны падпарадкоўваліся, бо час быў такі, як рызыкавалі, часам сям'ёю, жыцьцём..." - выказвае ўражаньні Юльян Місюкевіч.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!

У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!


У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


АМЭРЫКАНЦЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА ДАБРАЧЫННАЙ КАМПАНІІ "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!" (ФОТА)

Амэрыканская амбасада ў Менску далучылася да кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


Супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі перадалі маладафронтаўцам пакунак з кнігамі для дзіцячых інтэрнатаў, сярод якіх выданьні - "Памяць і сьвядомасьць" (Ян Павал ІІ), "Акцэнты Свабоды" (Юры Дракахруст), "Прыгоды ара ў Беларусі" (Аляксандар Лукашук), Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму, Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, Нарысы аб амэрыканскай літаратуры, гісторыі й інш.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


ЗІНАІДА БАНДАРЭНКА ПАДТРЫМАЛА КАМПАНІЮ "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ"

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка падтрымала дабрачынную кампанію Маладога Фронту "Беларускую кнігу - дзецям!"


У аўторак маладафронтаўцы наведалі легендарную дыктарку Беларускага тэлебачаньні Зінаіду Бандарэнку, якая падарыла ўласнападпісаныя кнігі для дзіцячых інтэрнатаў.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


У БУДУЧЫНЮ - ПА-БЕЛАРУСКУ (ФОТА)

Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” далучылася да нацыянальнай дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу – дзецям!", якая стартавала 1 верасьня гэтага года.


Дарэчы, “Бацькаўшчына” ўжо ня першы год падтрымлівае акцыю моладзі па зборы кніг для дзяцей зь дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. І гэтым разам Згуртаваньне таксама не засталося ў баку ад гэтай годнай ініцыятывы. У акцыі ўжо ўзялі ўдзел Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў і іншыя вядомыя пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


ЛІДЗКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ НАВЕДАЛІ ДЗІЦЯЧЫ ДОМ ДЗЯТЛАВЕ (ФОТА)

У гэтую нядзелю актывісты Маладога Фронту і БХД, сябры Наваградзкае царквы "Новае пакаленьне", наведалі дзіцячы дамок сямейнага тыпу ў г. Дзятлава.


Дзеткі былі вельмі радыя гасьцям, што размаўлялі на беларукай мове. Яны вельмі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, зь вялікай радасьцю размалеўвалі кніжкі-размалеўкі на хрысьціянскія матывы, распавядалі аб Ісусе і родным краі. Зь вялікай увагай і зацікаўленасьцю слухалі казкі на беларускай мове, а таксама актыўна абмяркоўвалі іх.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ ПЕРАДАЎ КНІГІ ДЛЯ ДЗІЦЯЧЫХ ДАМОЎ

Дзеці зь інтэрнатаў і дзіцячых дамоў змогуць прачытаць улюбёныя кнігі дзяцінства Ўладзімера Арлова.


Беларускі гісторык Уладзімер Арлоў далучыўся да традыцыйнай дабрачыннай кампаніі "Маладога Фронту" "Беларускую кнігу - дзецям!".

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Беларускую кнігу - дзецям!

Актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацый працягваюць збіраць беларускамоўныя кніжкі для дамоў-інтэрнатаў – па словах каардынатара кампаніі Аляксея Валабуева сёлета акцыі спрыяе і розгалас папярэдніх акцый.


1 верасня актывісты Маладога фронту распачалі чарговую, ужо трэцюю па ліку агульнанацыянальную кампанію "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ!" па збору кніжак на роднай мове для дзіцячых дамоў і школ інтэрнатаў. Асноўная мэта акцыі - даць магчымасць маладому пакаленню беларусаў вывучаць гісторыю, знаёміцца з творамі айчыннай і сусветнай літаратуры менавіта на беларускай мове.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


НІЛ ГІЛЕВІЧ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У ДАБРАЧЫННАЙ КАМПАНІІ "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!"

Першага верасьня па ўсёй Беларусі пачаўся збор беларускамоўных кніжак у межах дабрачыннага маратону Маладога Фронту “Беларускую кнігу – дзецям!”


“Традыцыйная грамадзкая кампанія Маладога Фронту “Беларускую кнігу – дзецям!” мае за мэту збор для дзіцячых дамоў і школаў-інтэрнатаў кніжак на беларускай мове. – Гаворыць намесьнік старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка. – Кампанія будзе праходзіць некалькі месяцаў і завершыцца дабрачынным канцэртам “Калядны фэст” падчас зьмовых сьвятаў. Пасьля маладафронтаўцы будуць перадаваць беларускамоўныя кнігі ў дзіцячыя дамы”.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Паведамі пра акцыю фрэндам

Акрамя сайту, прысьвечанага акцыі "Беларускую кнігу - дзецям!", інфармацыю пра моладзевую ініцыятыву можна знайсьці ў адмыслова створаных суполках папулярных у Беларусі сацыяльных сетак.


Кожны жадаючы зможа там знайсьці інфармацыю аб тым, як практычна можна перадаць кніжкі арганізатарам альбо аказаць іншую форму дапамогу. Таксама можна бязь цяжкасьцяў запрасіць сваіх сяброў далучыцца да акцыі

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Дабрачынны маратон стартуе

Тры гады таму Салігорская філія Маладога Фронту запачаткавала маладафронтаўскую дабрачынную акцыю " Беларускую кнігу - дзецям!". Маладзёны зьбіралі дзіцячыя кнігі на беларускай мове і перадавалі іх у дзіцячыя дамы. Ужо на наступны год акцыя набыла агульнанацыянальны характар і ахапіла каля двух дзясякткаў гарадоў у чатырох абласьцях. Акцыю падтрымалі многія вядомыя асобы Беларусі, а таксама радыёстанцыя "Радыё "РАЦЫЯ", сайты naviny.by і www.esoligorsk.net, грамадзкія аб'яднаньні ЗБС "Бацькаўшчына" і Рух "За Свабоду".

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------





сайт створаны пры падтрымцы САЛIГОРСК.org і BELMOV.org. Распрацоўка і дызайн ili4.