Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!
У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!

У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.

ЛІДЗКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ НАВЕДАЛІ ДЗІЦЯЧЫ ДОМ ДЗЯТЛАВЕ (ФОТА)

У гэтую нядзелю актывісты Маладога Фронту і БХД, сябры Наваградзкае царквы "Новае пакаленьне", наведалі дзіцячы дамок сямейнага тыпу ў г. Дзятлава.

Дзеткі былі вельмі радыя гасьцям, што размаўлялі на беларукай мове. Яны вельмі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, зь вялікай радасьцю размалеўвалі кніжкі-размалеўкі на хрысьціянскія матывы, распавядалі аб Ісусе і родным краі. Зь вялікай увагай і зацікаўленасьцю слухалі казкі на беларускай мове, а таксама актыўна абмяркоўвалі іх.

Мерапрыемства было завершана гарбатай і печывам:)

Дзеткам вельмі спадабалася сустрэча, разьвітаньні былі цеплымі са словамі падзякі і запрашэньнямі прыехаць у госьці яшчэ раз.

Гэткім цудоўным мерапрыемствая маладзены распачынаюць кампанію “Беларускую кнігу - дзіцячаму дому” ў Гарадзенскай вобласьці.














сайт створаны пры падтрымцы САЛIГОРСК.org і BELMOV.org. Распрацоўка і дызайн ili4.