Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!
У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!

У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.

АМЭРЫКАНЦЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА ДАБРАЧЫННАЙ КАМПАНІІ "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!" (ФОТА)

Амэрыканская амбасада ў Менску далучылася да кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


Супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі перадалі маладафронтаўцам пакунак з кнігамі для дзіцячых інтэрнатаў, сярод якіх выданьні - "Памяць і сьвядомасьць" (Ян Павал ІІ), "Акцэнты Свабоды" (Юры Дракахруст), "Прыгоды ара ў Беларусі" (Аляксандар Лукашук), Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму, Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, Нарысы аб амэрыканскай літаратуры, гісторыі й інш.

Усяго некалькі дзясяткаў кніг і брашур -усе па-беларуску. Некаторыя кніжкі маюць адмысловыя пячаткі менскай амбасады ЗША.

Калі прадстаўнікі іншага кантынэнта ахвяруюць кнігі для беларускіх дзіцячых дамоў, то, маем спадзеў, самі беларусы таксама не застануцца збоку падзеяў.






сайт створаны пры падтрымцы САЛIГОРСК.org і BELMOV.org. Распрацоўка і дызайн ili4.