|
“Бацькаўшчына” ДАЛУЧЫЛАСЯ ДА АКЦЫІ ЗБС “Бацькаўшчына” а таксама некаторыя беларускія выдавецтвы будуць дапамагаць маладафронтаўцам у зборы кнігаў для дзяцей з дамоў-інтэрнатаў. Апроч гэтага днямі зьявіцца і адмысловы сайт кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”. 1 верасьня незарэгістраваны Малады Фронт абвясьціў аб пачатку трохмесяцовай агульнанацыянальнай кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”. Маладафронтаўцы ставяць сабе за мэту сабраць як мага болей беларускамоўных друкаваных выданьняў і перадаць іх у розныя дзіцячыя дамы-інтэрнаты. Сёньня пра хаду дабрачыннай кампаніі нашаму радыё распавёў адзін з ініцыятараў яе правядзеньня – намесьнік старшыні арганізацыі Іван Шыла. - Нягледзячы на тое, што шырокая інфармацыйная кампанія, як мы яе плянавалі, яшчэ толькі пачынаецца ў сродках масавай інфармацыі, у нас ужо зараз ёсьць дамоўленасьці з шэрагам выдавецтваў. Актыўна далучылася да кампаніі Задзіночаньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына. Апроч гэтага днямі мае паўстаць сайт, ідэя якога зьявілася ў нас падчас правядзеньня кампаніі. На сайце будзе разьмешчана уся інфармацыя пра хаду кампаніі, а таксама будуць выкладзены узоры інфармацыйных матэрыялаў” Нагадаем, што сёлетняя такая кампанія ужо ня першая. Так ў 2006 годзе актывісты Маладога Фронту цягам месяцу сабралі больш за 200 кніжак ў слуцкі дзіцячы дом, а летась больш за 340 кніжак маладафронтаўцы перадалі у старадарожскую дзіцячую школу-інтэрнат. Ігар Олін, Радыё Рацыя Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|