ПАДАДЗЕНА ЗАЯВА НА КАНЦЭРТ

Сябры Маладога Фронту падалі ў Менгарваканкам заяву на правядзеньне 1 лістапада на плошчы Бангалор дабрачыннага канцэрта, мэтаю якога будзе збор беларскіх кніжак для дзіцячых дамоў.

Як распавёў адзін з каардынатараў кампаніі Дзяніс Карноў, уваход на канцэрт беларускіх музыкаў будзе бясплатным, але кожны чалавек будзе павінен ахвяраваць кнігу на беларускай мове.

Нагадаем, кампанія “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ” распачалася 1 верасьня і будзе працягвацца да канца лістапада. Калі Вы яшчэ ня прынялі ўдзел у дабрачыннай кампаніі, калі ласка, далучайцеся!

































Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4