|
МАЛАДОМУ ФРОНТУ АДМОВІЛІ Ў ПРАВЯДЗЕНЬНІ ДАБРАЧЫННАГА КАНЦЭРТУ Менгарвыканкам беспадстаўна забараніў правядзеньне 1 лістапада на плошчы Бангалор дабрачыннага музычнага канцэрту ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ!” У адказе Менгарвыканкама адзначаецца, што ў правядзеньні мерапрыемства адмоўлена “у сувязі з тым, што пададзеная заява не адпавядае патрабаваньням Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Канкрэтныя падставы адмовы не зазначаны, што парушае беларускае заканадаўства. Каардынатар кампаніі “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!” Дзяніс Карноў лічыць, што такія крокі з боку афіцыйных структураў яскрава сьведчаць пра нежаданьне ўлады ісьці насустрач. “Забарона дабрачыннага музычнага канцэрта, з дапамогаю якога мы хочам хоць троху дапамагчы дзецям-сіротам, толькі таму, што яго арганізоўвае Малады Фронт – проста абуральна. Гэта паказчык так званых “зьмен” і “лібералізацыі” нашай краіны", - кажа Дзяніс Карноў. Як паведаміў маладафронтавец, актывісты кампаніі будуць і надалей намагацца атрымаць афіцыйны дазвол на дабрачынны канцэртт, які, магчыма, пройдзе ў іншым фармаце. Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|